І гэта не першакрасавіцкі жарт. Проста інтэрнэтызацыя крочыць па краіне. І дабіраецца ў самыя зацішныя куткі. Мясцовыя ўлады, каб прыцягнуць увагу наведвальнікаў сайтаў райвыканкамаў ідуць на разастайныя крокі.

Асабліва вызначыліся ў Пухавічах. Аўтарскія правы на інфармацыю, змешчаную на сайце, належаць «Пуховичскому ОБЛАСТНОМУ исполнительному комитету». Ці то чыноўнікі ў марах ужо павысілі сабе ў рангу, ці то гэта сведчанне «уважлівай і якаснай» працы адміністратараў рэсурсу... Рэакцыя прадстаўнікоў цэнтральных органаў улады на «з'яўленне» ў Беларусі 7-й вобласці — пухавіцкай — пакуль не вядомая. Негледзячы на тое, што сайту ўжо два гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?