У адпаведнасці з распараджэннем Мінгарвыканкама ў мэтах прывядзення ў належны санітарны стан тэрыторыі сталіцы пасля зімы, паляпшэння экалагічнага стану з 1 па 30 красавіка праводзіцца комплекс мерапрыемстваў «Чысты горад».
Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама, у гэты перыяд асноўная ўвага будзе нададзена тэхнічнаму стану і знешняму выгляду аўтатранспартных сродкаў, чытальнасці дзяржаўных нумарных знакаў; выяўленню і ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў; прыбіранню з вуліц каркасаў кузаваў аўтамабіляў; праверцы будаўнічых аб'ектаў з мэтай недапушчэння вынасу аўтатранспартам бруду на праезную частку.
Дзяржаўтаінспекцыя таксама правядзе рэйды па выяўленні паркоўкі аўтатранспарту з парушэннем Правілаў дарожнага руху, як у цэнтральнай частцы горада, так і на ўнутрыдваровых тэрыторыях.





