Ніжэй – першая дзесятка найбольш бяспечных машынаў (тых, якія найрадзей трапляюць у аварыі).
Яе адкрывае Opel Corsa, за ім ідзе Audi A4, а на трэцім месцы – Mercedes класа С. У спісе пяць нямецкіх аўтамабіляў, чатыры японскіх і адзін чэшскі, выраблены па нямецкай тэхналогіі.
1. Opel Corsa (D)
без дэфектаў: 97,3%
праверана: 8 704 аўтамабілі
2. Audi A4 (B7)
без дэфектаў: 97,0%
праверана: 1 217 аўтамабіляў
3. Mercedes класа C (W203)
без дэфектаў: 95,6%
праверана: 6 397 аўтамабіляў
4. Smart Fortwo (2-га пакалення)
без дэфектаў: 95,3%
праверана: 2 111 аўтамабіляў
5. Mazda MX-5 (3-га пакалення)
без дэфектаў: 94,7%
праверана: 2 066 аўтамабіляў
6. Toyota Prius (2-га пакалення)
без дэфектаў: 93,9%
праверана: 2 339 аўтамабіляў
7. Skoda Roomster/Praktik
без дэфектаў: 93,6%
праверана: 2 543 аўтамабілі
8. Nissan Note
без дэфектаў: 93,3%
праверана: 5 643 аўтамабілі
9. Volkswagen Eos
без дэфектаў: 93,3%
праверана: 2 127 аўтамабіляў
10. Toyota Yaris (2-га пакалення)
без дэфектаў: 93,2%
праверана: 9 189 аўтамабіляў
Справаздача пра надзейнасць машын DEKRA была складзеная ў 2010 годзе на аснове вынікаў тэхнічных даследаванняў, праведзеных у Германіі. У перыяд з 1 кастрычніка 2007 па 30 верасня 2009 былі пратэставаныя больш чым 15 мільёнаў аўтамабіляў. Каб пэўная мадэль трапіла ў справаздачу, колькасць правераных аўтамабіляў мусіла быць большай за тысячу.





