Паводле звестак БелаПАН, плануецца, што 20 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіць у Авальнай зале Дома ўрада з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Летась кіраўнік дзяржавы звяртаўся да народа і парламента 23 красавіка.
У яго выступленні закраналіся тэмы мінімізацыі наступстваў фінансава‑эканамічнага крызісу, прыцягнення і выкарыстання крэдытаў, ваеннага і ваенна‑тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй, унутрыпалітычнай сітуацыі і ролі апазіцыі ў сучасным грамадстве, прызнання або непрызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.





