Сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, .кандыдату ў дэпутаты Аляксею Шэіну вернуць канфіскаваныя на беларуска-латвійскай мяжы дыскі з дакументальным фільмам «Забаронены Хрыстос». Ідэолагі Гродзенскага аблвыканкама, куды вынятыя дыскі былі дасланыя на экспертызу, пастанавілі, што ў фільме няма заклікаў да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганды экстрэмізму.

Аляксей Шэін, аўтар і рэжысёр дакументальнага фільма, які распавядае пра процістаянне савецкай сістэмы і евангельскіх вернікаў у БССР, атрымаў афіцыйны ліст, падпісаны галоўным інспектарам Ашмянскай мытні Генадзем Андрушкевічам. Там паведамляецца пра спыненне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па факту вымання відэаматэрыялаў.

Нагадаем, раніцай 11 лютага на памежным пераходзе Беняконі з Беларусі ў Латвію быў на 5 гадзін затрыманы аўтамабіль з Аляксеем Шэіным, які ехаў на сустрэчу з палітыкамі суседняй краіны. Інспектар Ашмянскай мытні Яўген Жых загадаў забраць на экспертызу шэсць дыскаў з фільмам «Забаронены Хрыстос», адзін асобнік кнігі «Маладафронтаўцы» і брашуру пра дзейнасць Еўрапейскага Хрысціянскага палітычнага руху.

Пастаноўлена вярнуць дыскі ўласніку і дазволіць іх далейшы вываз з Беларусі, гаворыцца ў лісце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?