6 красавіка 100-гадовы юбілей адзначыць слынны дзеяч беларускай эміграцыі, сусветна вядомы вучоны Барыс Кіт.
З гэтай нагоды МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў межах аргкамітэту па святкаванні
Падчас імпрэзы Барыса Кіта будуць віншаваць: акадэмік Радзім Гарэцкі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэт Сяргей Законнікаў, галоўны рэдактар газеты «Народная Воля» Іосіф Сярэдзіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Васіль Якавенка (старшыня аргкамітэту па святкаванні
Падчас вечарыны будзе зачытанае вітанне ад юбіляра. Зробіць гэта давераная асоба Барыса Кіта, Лідзія Савік. Музычным упрыгожаннем імпрэзы стануць выступленні бардаў Алеся Камоцкага і Таццяны Беланогай, а таксама заслужанага артыста Беларусі Віктара Скорабагатава.
На вечарыне будзе дзейнічаць выстава кніг і дакументаў, прысвечаных юбіляру.
Мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка ў мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).Пачатак, а 17.00.
Уваход вольны.





