Расійскае кіраўніцтва заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае Януковіча. Гэта відаць па расійскіх тэлеканалах. Зараз будзе ўцягванне Украіны ў расійскую сферу ўплыву, у Мытны саюз і іншыя выгадныя для Расіі праекты. Расія будзе прымушаць Януковіча здаць газа- і нафтатранспартную сістэмы.
Расія зробіць усё, каб венесуэльская нафта не ішла па нафтапровадзе з Адэсы да Бродаў у Беларусь.
На днях Януковіч узнагародзіў камуністычнага кіраўніка Кубы Фідэля Кастра ордэнам Яраслава Мудрага. Трэба ж да гэтага дадумацца!
Цяперашняе кіраўніцтва ва Украіне не на карысць як Украіне, так і Беларусі.