У фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі паміж салігорскім «Шахцёрам» і мінскім «Юнацтвам» будзе сёмы матч.

1 красавіка ў хатнім паядынку, які прайшоў у сталічным Палацы спорту, «Шахцёр» зраўнаваў лік у серыі, атрымаўшы перамогу — 3:2 (0:0, 1:0, 2:2).

Да сярэдзіны трэцяга перыяду салігорцы вялі 3:0, закінуўшы дзве шайбы ў большасці. «Юнацтву» ўдалося скараціць разрыў да мінімуму пасля галоў у меншасці і ў большасці шэсць на тры палявыя гульцы. Апошнія 48 секунд «Юнацтва» мела перавагу ў два палявыя гульцы, але не змагло яе рэалізаваць.

«Шахцёр» выйграў таксама першы і трэці матчы (2:1 у авертайме 23 сакавіка ў Мінску; 3:2 у авертайме 27 сакавіка ў Салігорску), «Юнацтва» — другі, чацвёрты і пяты (4:3 у авертайме 24 сакавіка ў Мінску; 3:2 у Салігорску 28 сакавіка; 7:1 у Мінску 30 сакавіка).

Вырашальны паядынак пройдзе 3 красавіка на «Мінск-Арэне».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?