Пасля з’яўлення на сайце матэрыялу пра сярэдні заробак акцёраў беларускіх тэатраў, у рэдакцыю прыйшоў ліст з Міністэрства культуры.

Намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка ўдакладніў лічбы, прыведзеныя ў матэрыяле НН.

Сярэдні заробак у тэатральна-відовішчных арганізацыях складае 997400 рублёў. У тэатрах рэспубліканскага падпарадкавання – 1.110700 рублёў. А заробак у 507600 рублёў атрымліваюць работнікі тэатра ў Слоніме.

Цікава, што сярэдні заробак работнікаў культуры і мастацтва па краіне ў студзені 2010 склаў усяго 776800 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
09.06.2009 / 09:28
Каб атрымліваць 1000000 - 1200000 з усімі прэміямі і дадаткамі і падаткамі,падвышэннямі па кантракту і г.д трэба, каб у рэпертуары ў цябе было з дзесятак ГАЛОЎНЫХ роляў( кожная роля вартая пэўнай колькасці "баллаў") , плюс рэпетыцыі новага спектаклю і адпаведная колькасць спектакляў на месяц ( амаль штодня за выключэннем аўторкаў).А далей простая матэматычная схема - аплаціць жыллё і камунальныя паслугі ( а хто здымае кватэру???) астатняе на харчаванне. І гэта гаворка пра мільён. Сярэдні заробак,які атрымліваюць маладыя акцеры на галоўнай тэатральнай сцэне краіны не перавышае згаданых 600 - 700 тысяч рублёў. Паважаны Уладзімір Рылатка, ці любіце вы тэатр як люблю яго я?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру