Вырашальны матч фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі «Юнацтва» (Мінск) — «Шахцёр» (Салігорск) пройдзе 3 красавіка на «Мінск‑Арэне».

Пачатак сустрэчы ў 18.00, паведаміў прэс‑сакратар Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Ванковіч.

Пасля шасці гульняў лік у серыі роўны — 3:3. «Шахцёр» выйграў першы, трэці і шосты матчы (2:1 у авертайме 23 сакавіка ў гасцях; 3:2 у авертайме 27 сакавіка дома; 3:2 у дамашнім матчы ў мінскім Палацы спорту), «Юнацтва» — другі, чацвёрты і пяты (4:3 у авертайме 24 сакавіка дома; 3:2 у гасцях 28 сакавіка; 7:1 дома 30 сакавіка).

«Юнацтва» з’яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі (2004—2006, 2009). «Шахцёр» (фарм‑клуб мінскага «Дынама») упершыню бярэ ўдзел у першынстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?