і незвычайныя дэталі з жыцця папулярнага пісьменніка ў гутарцы з Пётрам Садоўскім, Леанідам Дайнекам і Аляксеем Каралём. Гутарка «за круглым сталом» «Вольнай студыі».
Міхась Скобла: Кастусь Тарасаў як пісьменьнік ня проста аддаваў перавагу гістарычнай тэме, мне здаецца, што ён як творца жыў толькі гістарычным мінулым, яго сілкавала гісторыя. Але — у гэта нават ня верыцца — па адукацыі Тарасаў быў хімікам, і першыя ягоныя публікацыі былі пра вытворчасьць шкла. «Памяць пра легенды», «Пагоня на Грунвальд», «Тры жыцьці Рагнеды»… Наколькі ў сваіх творах пісьменьнік быў праўдзівы з гледзішча гістарычных фактаў?
Леанід Дайнека: Для мяне ён праўдзівы пісьменьнік, я заўсёды зь вялікай цікавасьцю, з захапленьнем чытаў ягоныя кніжкі. Памятаю,
самую першую сваю кніжку, «Памяць пра легенды», якая выйшла на расейскай мове ў 1984 годзе, Кастусь падпісаў мне ў Віцебску, дзе мы сем дзён выступалі ад Бюро прапаганды беларускай літаратуры. Выступалі перад рабочымі, у школах, нават у дзіцячых садках. І мяне ўжо тады зьдзівіла тарасаўская эрудыцыя, яго энцыкляпэдычная дасьведчанасьць. Тады, у Віцебску, я ўпершыню пачуў, як Тарасаў так адкрыта крытыкаваў Пятра І, які вынішчаў Беларусь. У кнігах Тарасава — усё дакладна, усе гэтыя вайсковыя попісы, колькасьць ваяроў у войску ВКЛ, нават колькасьць коней, фуражу, харчу… Мяне заўсёды зьдзіўляла, наколькі пісьменьнік быў заглыблены ў гістарычную канкрэтыку. У славянскіх народаў, чэхаў, славакаў, паўднёвых славянаў, ёсьць такі панятак «будзіцель», у часыКараткевіч прасьпяваў сваю мэлядычную, лірычную песьню, а прыйшоў суровы рэаліст Тарасаў і паказаў, што існавала старадаўняя беларуская дзяржава — Вялікае Княства.Аўстра-Вугорскай імпэрыі так называлі нацыянальных інтэлігентаў, якія змагаліся за дзяржаўнасьць сваіх народаў. Для мяне Тарасаў — будзіцель, ён для мяне — вышэйшы за Караткевіча.
Скобла: Вы згадалі кнігу Тарасава «Памяць пра легенды». Сёньня нават цяжка ўявіць, якой сэнсацыяй быў яе выхад у 1984 годзе. Кнігу пазычалі адзін аднаму, яе канспэктавалі, на хаду перакладаючы на беларускую мову. Год яе выхаду — год сьмерці Караткевіча…
Аляксей Кароль: І Караткевіч, і Тарасаў — аратаі на адным гістарычным полі. Калі Караткевіч сваім рамантызмам, сюжэтам і дэтэктыўнай асновай стварыў тое, чаго ў Беларусі да гэтага не было, — папулярнасьць, моду на гістарычныя сюжэты, то Тарасаў пайшоў за фактам. Я, прафэсійны гісторык па адукацыі, калі ў 1984 годзе купіў «Памяць пра легенды», то адкрыў для сябе беларускую гісторыю. Больш за тое, творчасьць Тарасава дала мне штуршок для дасьледаваньняў у іншай эпосе — у
Скобла: У 1990 годзе «Памяць пра легенды» перавыдалі масавым накладам,
Пётра Садоўскі: Я б сказаў, што фігура Тарасава стаіць асобна ад беларускіх пісьменьнікаў, якія пісалі на гістарычныя тэмы. Тарасаў вырас у расейскамоўным асяродку ў Менску, і, ужо будучы студэнтам, працуючы журналістам, належаў, як бы цяпер сказалі б, да савецкай дысыдэнцкай тусоўкі. Там былі інтэлігентныя людзі — Хадзееў, Рубінчык, Клебановіч. Хадзееў пісаў дысэртацыі за грошы, гэта быў страшэнна адукаваны чалавек. І вось калі Тарасава паклікала душа ў літаратуру, ён адчуваў сябе на нейкім раздарожжы. Мы пасябравалі зь ім на курсах удасканаленьня журналістаў радыё і тэлебачаньня. Я хадзіў на лекцыі да Косьці, ён пачаў прыходзіць на мае лекцыі. Я задаваў яму пытаньні на роднай мове, ён спрабаваў мне адказваць
Скобла: Кастусь Тарасаў адкрыў для сучаснага чытача Грунвальдзкую бітву — я маю на ўвазе ягоную аповесьць «Пагоня на Грунвальд», выдадзеную ў 1986 годзе. Сёлета — 600 гадоў Грунвальду. Гэтую дату, між іншым, бярэцца адзначаць і беларуская дзяржава. Але я не ўяўляю Тарасава на нейкім дзяржаўным мерапрыемстве з гэтай нагоды. Я памятаю ягоныя радыкальныя выступы на мітынгах пры канцы
Дайнека: Ня стаў ён больш кампрамісным, наадварот, ён стаў яшчэ больш цьвёрдым, мэтанакіраваным, ён не пайшоў «пад уладу», як гэта зрабілі многія нашы пісьменьнікі.
Імя Канстанцін азначае — цьвёрды, пастаянны, нязьменны. І Тарасаў застаўся верным сваім ідэалам.Калі я друкаваў свой раман «Жалезныя жалуды», мы зь ім мелі гаворку, і я пераканаўся, што ён стаіць на пазыцыях беларушчыны,
Скобла: Гэта, відаць, залежыць ад дачок пісьменьніка. А ідэя сапраўды добрая… Спадарства, ад некаторых знаёмцаў Тарасава мне даводзілася чуць пра ягоную недружбістасьць, ледзь не нелюдзімасьць, ён пазьбягаў розных тусовак. Ці лёгка было зь ім
Садоўскі: Я назіраў Тарасава ў хатніх спрэчках. Я бачыў у ягонай менскай кватэры на вуліцы Гікала і Генадзя Сагановіча, і Ўладзімера Арлова, і Аляксея Дударава, і Ўладзімера Някляева, і Вітаўта Чаропку… Гутаркі там былі часам канцэптуальныя. Тарасаў умеў слухаць. Слухае, слухае, а потым раз — нешта і ўставіць. Сёньня, ідучы сюды, я перагледзеў кнігу Сагановіча «Невядомая вайна». На маю думку, без Тарасава, можа быць, не было б і Сагановіча. Я бачыў, як ён там нараджаўся. Але такі ўжо лёс Тарасава — ён пабудзіў Сагановіча, але калі бярэш сьпіс выкарыстанай літаратуры ў «Невядомай вайне», то твораў Тарасава там, натуральна, няма. Сагановіч спасылаецца на гістарычныя і навуковыя працы, а Тарасаў — папулярызатар. Тарасаў у спрэчках ніколі нікога ня крыўдзіў, ніколі рашуча не выказваўся, але разам з тым заставаўся пры сваім меркаваньні. Калі яму было цяжка, мы ахвотна сустракаліся. Самага адкрытага, вясёлага, натуральнага
Спалі мы толькі з трох да сямі гадзінаў,
а потым паляцелі з Косьцем на нейкімсамалёціку-страказе з Наваполацка ў Менск. Пры падлёце ў самалёта не выпускалася шасі, шэсьць кругоў ён зрабіў над Чыжоўскім водасховішчам. І Косьця, помню, сказаў: «Патонем у гэтай багне і не дажывём да свабоднай Беларусі, але калі застанемся жывымі, будзем гаварыць толькіпа-беларуску .
Скобла: Кніга «Памяць пра легенды» выканала сваю асьветніцкую місію. Але, як мне падаецца, яна засталася ў тых шматспадзеўных
Дайнека: Тут я ня згодзен з вашай ацэнкай «Памяці пра легенды». Яна будзе настольнай кнігай і для будучых пакаленьняў сьвядомых беларусаў. «Памяць пра легенды» — гэта нейкая своеасаблівая Біблія беларушчыны, у ёй ахоплена ўсё.
Я, сядаючы за напісаньне новага твора, абавязкова зазіраю ў «Памяць пра легенды», яна мне дае першы штуршок, гэта як удар мэтэарыту у плянэту. Кніга «Памяць пра легенды» будзе жыць, прынамсі, да таго часу, пакуль будзе жыць беларуская мова і беларуская дзяржава.
Кароль: Апошнія гады мы супрацоўнічалі з Косьцем Тарасавым, і ён у мінулым годзе прапанаваў газэце «Новы час» свае новыя нарысы пра гістарычных асобаў — ад Сярэднявечча да найноўшых часоў. І гэта належыць разглядаць як працяг «Памяці пра легенды». Ён сьпяшаўся пісаць, пераадольваючы наступствы інсульту, і мы ўжо надрукавалі ў «Новым часе» 11 ягоных нарысаў, яшчэ 2 засталіся. І мы зьбярэм і выдадзім невялікую кніжыцу гэтых эсэ.
Скобла: Тарасаў — мянчук паводле нараджэньня. Як так сталася, што пры канцы жыцьця ён ня меў дзе жыць і месцам прапіскі ў ягоным пашпарце значылася — Рэспубліка Беларусь?
Кароль: Сёньня пашыраецца нейкі чорны міт пра бяздомнага Тарасава, пра яго жыцьцё. Гэта ўсё няпраўда. У 2006 годзе, калі зь ім здарылася бяда, мы якраз пачыналі працаваць у «Новым часе». Памятаю, мы з Аленай Анісім былі ў яго ў Аксакаўшчыне, потым я даведаўся, што яго забрала дачка, і ён жыў у яе ў Маскве. Пры апошніх сустрэчах мы ўзгадвалі Маскву, але ён пра асабістае жыцьцё стараўся не гаварыць. Разумееце,
пасьля інсульту ён думаў, што будзе жыць з дачкой, прадаў менскую кватэру і паехаў у Талін. Але потым вярнуўся і патлумачыў мімаходзь: Менск — гэта маё, тут я працую, тут я магу сустракацца з сябрамі, друкавацца і г.д. Таму ён здымаў кватэру. А дачка, дарэчы, нарадзіўшы сына, праз суткі выпісалася з бальніцы і прыехала на пахаваньне бацькі. У жыцьці Кастуся было галоўнае — адчуваньне родных душаў. Усё ў яго было нармальна. Ён пісаў да апошняга свайго дня.