Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 6 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°С, днём плюс 9—14°С, па ўсходзе да плюс 16°С.

У Мінску 6 красавіка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 11—13°С.

7 красавіка ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, днём плюс 8—14°С, па паўднёвым усходзе да плюс 16°С.

У Мінску 7 красавіка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва‑ўсходні з пераходам на паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 10—12°С.

8 красавіка па Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па ўсходзе невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, па паўднёвым усходзе да плюс 6°С, днём плюс 8—14°С, па поўдні да плюс 16°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?