Грамадскае аб’яднанне »Цэнтр «Трэці Сектар» (Гродна) і Грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (Мінск) абвяшчаюць конкурс для маладых журналістаў «Твой Стыль».Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
«Твой стыль» — найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
«Маё Пакаленне» — найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;
«Свет вачыма маладых» — найлепшае фота.
Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурсу.
Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:
лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі;
лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.
Да разгляду ў межах конкурсу прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.
Кожны ўдзельнік конкурсу можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе паводле прыкладзенай ніжэй формы трэба даслаць да 12 траўня па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага 48а/11, 230023 альбо на e-mail: [email protected] з пазнакай «Конкурс».
Пераможцы будуць абраныя журы, у склад якога ўвойдуць аўтарытэтныя беларускія журналісты.
Пра вынікі конкурсу стане вядома да 17 траўня.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 22 траўня ў Гродне ў межах Другога Фестываля Маладзёвай Журналістыкі «Твой Стыль».
Поспехаў!
Анкета-заяўка на ўдзел у конкурсе для маладых журналістаў «Твой стыль»
Імя і прозвішча ўдзельніка конкурса:
Кантактныя дадзеныя (тэлефон, e-mail):
Узрост удзельніка:
Кароткае апісанне журналісцкага досведу (калі ёсць):
Назвы заяўленых на конкурс матэрыялаў з пазначэннем намінацыі, на якую падаюцца матэрыялы:
СМІ альбо інтэрнэт-рэсурсы, на якіх былі змешчаныя дасланыя на конкурс матэрыялы (для апублікаваных матэрыялаў). Калі ласка, падайце спасылкі на гэтыя матэрыялы, калі гэта магчыма:
Кароткае апісанне дасланых матэрыялаў (тычыцца толькі конкурса фотаматэрыялаў): дата, абставіны падрыхтоўкі і г.п.





