7-га красавіка кіраўнік расійскага урада, Уладзімір Пуцін, наведае мемарыяльны комплекс Катынь. Мяркуецца, што там ён прызнае адказнасць Расіі за забойствы больш чым 15-ці тысяч польскіх афіцэраў вясной 1940 года.
Прынамсі, аб гэтым піша сённяшняя «Gazeta Wyborcza». Калі гэта адбудзецца, то Пуцін стане другой пасля Гарбачова высокапастаўленай асобай, якая афіцыйна прызнае, што расстрэлы ў катыньскім лесе здзяйснялі савецкія спецслужбы, а не нямецкія, як было прынята лічыць у савецкія часы.

Пад Смаленскам Пуцін сустрэнецца з польскім прэм’ерам Дональдам Тускам. Гэта будзе першая сустрэча палітыкаў такога высокага ўзроўню на месцы расстрэлаў ваеннапалонных польскіх афіцэраў. У сустрэчы 7-га красавіка збіраўся браць удзел і прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, аднак расійскі бок заявіў, што не гатовы да яго візіту. У выніку было вырашана, што Качыньскі наведае Катынь 10-га красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?