2–8 жніўня 2010 г. Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі і дэпартамент філасофіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта праводзяць міжнародную летнюю школу для маладых даследчыкаў і выкладчыкаў у сферы гуманітарных і сацыяльных навук. Летняя школа пройдзе ў сядзібе «Kernavės bajorynė" (30 км ад Вільні).
Пытанне пра генэзіс, лёс і шляхі нацыябудавання ў Беларусі здабыло новую актуальнасць пасля распаду СССР. Сучасныя даследчыкі дадзенага пытання зыходзяць з таго, што разгляд сітуацыі ў Беларусі наўрад ці можа быць прадуктыўным без звароту да палітычных, сацыяльных і культурных працэсаў у Еўропе і ЕС да і пасля 1989 году. Такая ўстаноўка абумоўленая не толькі ўласнай
У межах школы будуць прадстаўленыя асноўныя гістарычныя ісацыяльна-тэарэтычныя падыходы ў аналізе праблематыкі беларускага нацыябудавання ў еўрапейскім кантэксце. Гістарычныя экскурсіі, прысвечаныя спецыфіцы нацыянальных працэсаў у Беларусі, будуць суправаджацца аналізам працэсаў глабалізацыі і пошуку новых каштоўнасных арыентыраў у сучаснай Еўропе.
Праграма школы ўключае наступныя тэмы:
• Беларускае нацыябудаванне і ідэя Еўропы;
• Праблема генэзісу нацыябудаванне і сучасныя тэорыі нацыябудавання;
• Беларуская ідэнтычнасць: гісторыя і памяць;
• Беларусь у пошуках нацыянальнай ідэі: этнакультурны, грамадзянскі, касмапалітычны нацыяналізм;
• Шляхі нацыябудавання ў Беларусі: роля гарадской і вясковай сацыяльных груп;
• Нацыяналізм, еўрапеізацыя, дэмакратызацыя.
Школа мае міждысцыплінарны характар і перадугледжвае ўдзел такіх вядомых даследчыкаў праблематыкі беларускага нацыябудавання, як Алег Латышонак і Яўген Мірановіч з Беластоку, Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Валер Булгакаў, Захар Шыбека з Мінска, Сяргей Токць (Гродна) і інш
Мяркуецца таксама запрашэнне навукоўцаў з Германіі і Літвы.
Па кожным з тэматычных напрамкаў плануюцца выступленні 2–3 запрошаных экспертаў і сумесная дыскусія. У рамках дыскусій ад удзельнікаў школы чакаюцца кароткія выступленні (10 хвілін).
Адбор удзельнікаў школы будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Галоўным крытэрам з’яўляецца навуковая цікавасць да беларускай праблематыкі, а таксама выкарыстанне атрыманых ведаў у выкладчыцкай або грамадскай дзейнасці.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя навукоўцы і выкладчыкі з Беларусі і іншых краін. Мінімальнае патрабаванне да ўдзельнікаў: навучанне ў магістратуры альбо наяўнасць ступені магістра (або дыплома аб вышэйшай адукацыі) у галіне сацыяльных ці гуманітарных навук, а таксама прафесійная (акадэмічная, грамадская) дзейнасць, звязаная з тэматыкай школы. Узрост удзельнікаў — да 35 гадоў.
Рабочыя мовы школы — беларуская і руская.
Заяўкі на ўдзел у летняй школе прымаюцца да 15 мая 2010 году па электроннай пошце (тэма электроннага паведамлення — «
Заяўкі падаюцца на беларускай або рускай мове.
Заяўка мусіць складацца з двух файлаў.
Першы файл:
Назва файла: «Прозвішча заяўніка_CV». Змест файла: інфармацыя пра заяўніка, якая ўключае ў сябе:
• Прозвішча, імя
• Дату нараджэння
• Кантактны тэлефон і адрас электроннай пошты
• Месца навучання/працы, пасада
• Адукацыя (у тым ліку за мяжой)
• Удзел у летніх і зімовых школах за апошнія тры гады
• Тэматыка навуковых даследаванняў і асноўныя публікацыі
• Тэма эсэ і яго кароткая анатацыя (100–200 слоў)
Другі файл:
Назва файла: «Прозвішча заяўніка_text». Змест файла: невялікае эсэ (5–10 ст.), прысвечанае адной з названых вышэй асноўных тэмаў гадавой школы (замест эсэ можа быць прапанаваны ўжо апублікаваны тэкст (або ўрывак) указанага аб’ёму).
Пра вынікі адбору заявак будзе паведамлена не пазней за 1 чэрвеня.
Удзельнікам школы даецца бясплатная віза, аплачваецца пражыванне і харчаванне. У асобных выпадках можа быць разгледжанае пытанне аб кампенсацыі (поўнай або частковай) дарожных выдаткаў.