Запускаць у неба мыльныя бурбалкі з надыходам вясны стала добрай традыцыяй у многіх гарадах свету. У Мінску таксама неаднойчы праходзілі такія акцыі. Наступная магчымасць спрычыніцца да пазітыву і дзіцячай непасрэднасці ўжо хутка — 11 красавіка на пляцы Незалежнасці.

Што будзе: запуск у неба мыльных бурбалак. Мары збываюцца!

Куды ісці: у 13:30 агульны збор на пляцы Незалежнасці. Чакаем да 13:45 тых, хто спазьняецца, і пачынаем выдзьмуваць бурбалкі! Ніякага сігналу пра старт не будзе. А 14:00 рушым у бок парку Янкі Купалы, па дарозе пускаем бурбалкі і дорым мінакам свае ўсмешкі:)

Што неабходна ўзяць: мыльныя бурбалкі, якія прадаюцца ў любым газетным шапіку ці дзіцячай краме. Таксама мыльны раствор можна зрабіць самому (як?). Пажадана апранацца святочна — ды хоць у касцюм рыбкі, пеўня ці прынцэсы. Напоўнім фэст святочным настроем і чараўніцтвам!

Дождж, снег, маланка нічога не адмяняюць!

Прыходзьце з парасонамі ці дажджавікамі. З‑пад парасону бурбалкі вельмі прыгожа вылятаюць:)

Фота‑ і відэаздымкі вітаюцца, але не забывайце запускаць бурбалкі.

Узрост не мае значэння. Бярыце з сабою мамаў, татаў, бабуляў, дзядуляў і канешне ўсіх сяброў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?