Дзяржаўтаінспекцыя Мінска заклікала жыхароў сталіцы пры наведванні могілак на Радаўніцу па магчымасці адмовіцца ад асабістага транспарту і карыстацца грамадскім. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы ўпраўлення ДАІ Мінска.

Як зазначаюць ва УДАІ, падчас масавага наведвання могілак 13 красавіка будуць арганізаваны дадатковыя паркоўкі. Так, у раёне Усходніх (Маскоўскіх) могілак будзе дазволена стаянка транспарту на праезнай частцы праспекта Незалежнасці з абодвух бакоў у першай паласе пад вуглом да бардзюрнага каменя, на ўчастку ад вуліцы Каліноўскага да з’езду на МКАД.

У раёне Чыжоўскіх могілак стаянка транспарту будзе арганізавана на праезнай частцы знешняга і ўнутранага кольца МКАД у першай паласе пад вуглом да абочыны на ўчастку ад дарогі на Новы Двор да надземнага пешаходнага пераходу, а таксама на праезнай частцы вуліцы Убарэвіча з абодвух бакоў на ўчастку ад вуліцы Ташкенцкая да вуліцы Галадзеда.

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча просіць вадзіцеляў аўтамабіляў пры руху ў раёне згаданых месцаў быць як мага больш уважлівымі і загадзя зніжаць хуткасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?