Плоскаступнёвасць — самы распаўсюджаны вiд дэфармацыi ступнi ў дзяцей. Часам бацькi не ўсведамляюць сур’ёзнасць гэтага захворвання, бо з боку яно спачатку непрыкметнае i, на першы погляд, не аказвае значнага негатыўнага ўплыву на дзiця.

Аднак гэта памылковае меркаванне можа прывесцi да сумных наступстваў. Плоскаступнёвасць парушае «рысорныя» функцыi ступнi, амаль знiкае амартызацыя, i падчас хады ўся «аддача» (штуршкi) дастаецца галёнцы i тазасцегнавому суставу, што можа справакаваць развiццё артрозу, астэахандрозу. Таму з плоскаступнёвасцю абавязкова трэба змагацца.

Вас павiнна насцярожыць, калi:

дзiця скардзiцца на боль у ступнях пасля фiзiчных нагрузак;

да вечара ступнi стамляюцца i нават ацякаюць, а ў запушчаных выпадках боль даходзiць да каленяў;

у дзiцяцi вельмi хутка вырасла нага, асаблiва ў шырыню (насамрэч яна проста расплюшчылася);

на старым абутку дзiцяцi абцасы стаптаныя з унутранага боку.

Просты тэст на плоскаступнёвасць можна правесцi ў хатнiх умовах з дапамогай аркуша не вельмi шчыльнай (i не атласнай) паперы i любога тлустага крэму або алею.

Намажце падэшвы дзiцяцi крэмам (алеем) i папрасiце яго наступiць на паперу, пакладзеную на цвёрдую паверхню. Не варта пераносiць усю вагу цела на адну нагу — стаяць трэба на дзвюх нагах адначасова, iнакш вынiк можа быць памылковым. Цяпер уважлiва разгледзьце тлусты адбiтак кожнай ступнi. У норме па ўнутраным краi ступнi павiнна быць выемка, глыбiня якой узрастае па меры росту дзiцяцi. Адбiтак плоскай ступнi выемкi не мае.

Калi з’явiлiся сумненнi, не абысцiся без вiзiту да доктара, якi паставiць канчатковы дыягназ. (Дарэчы, страх бацькоў i iх раннi зварот па прычыне «самастойна выяўленай плоскаступнёвасцi» ў дзяцей першых гадоў жыцця часцей за ўсё не апраўданы, бо да 4—6 гадоў звод ступнi дзiцяцi яшчэ не сфармiраваны, а яе «ўплашчэнне» з’яўляецца вынiкам згладжвання зводу тлушчавай падушкай.)

Прыроджаная i абумоўленая недастатковасцю злучальнай тканкi. Але прыроджаная плоскаступнёвасць — з’ява рэдкая. Часцей за ўсё плоскаступнёвасць узнiкае ў дзяцей у перадшкольным i школьным узросце. Прычынамi яе могуць быць траўмы, залiшняя вага, вялiкiя фiзiчныя нагрузкi, працяглае знаходжанне ў ложку (з‑за хваробы), нашэнне няправiльна падабранага абутку. На апошнім спынiмся больш падрабязна.

Туфлiкi на абцасах, тапачкi на абсалютна плоскай падэшве, вузкiя носiкi — гэта не зусiм тое, што трэба малому.

Для таго, каб падчас хады ступня прымала фiзiялагiчную форму i не дэфармавалася, неабходны «правiльны» абутак. Асноўная задача яго — засцерагаць нагу ад удараў, надаваць устойлiвасць i не перашкаджаць натуральнаму развiццю мышцаў ступнi. Абутак павiнен быць лёгкiм, вырабленым з натуральных матэрыялаў, з жорсткiм высокiм заднiкам i невялiкiм абцасiкам. Абавязковай дэталлю дзiцячага абутку павiнен быць супiнатар. Гэты маленькi бугарок ля ўнутранага краю падэшвы падымае падоўжны звод ступнi i забяспечвае фiзiялагiчна правiльную фiксацыю ножкi. Педыятры не раяць даваць малым даношваць чужы абутак, бо разношаная чужой нагой калодка, па сутнасцi, становiцца адбiткам чужой ступнi i няправiльна размяркоўвае нагрузку на ступнi. I яшчэ: не варта «на ўсялякi выпадак» карыстацца артапедычнымi вусцiлкамi. Калi насiць iх пастаянна без аб’ектыўнай неабходнасцi, то зводы ступнi стануць расслабленымi, i плоскаступнёвасць можа развiцца нават у здаровага з артапедычнага пункту гледжання дзiцяцi.

Для правiльнага фармiравання ступнi дзецям патрэбен не толькi добры абутак.

Мае значэнне i харчаванне. Злучальная тканка па сваiм складзе часткова падобная на касцявую тканку. I гэтаксама пакутуе ад рахiту, гэта значыць няправiльнага фосфарна‑кальцыевага абмену ў арганiзме. Пры недахопе кальцыю, як вядома, косцi становяцца мяккiмi i дэфармуюцца, а злучальная тканка ступнi перастае быць эластычнай i пругкай i гэтаксама ж падпарадкоўваецца цiску вагi цела. Таму нават калi ў вашага малога не назiраецца прыкметаў рахiту, не забывайце i пра плоскаступнёвасць — яшчэ адно наступства дэфiцыту кальцыю. А значыць, падтрымлiвайце ў штодзённым рацыёне дзiцяцi дастатковую колькасць прадуктаў, багатых на фосфар i кальцый (рыба, малочныя прадукты). Не забывайце i пра сонечныя ванны або прафiлактычны прыём вiтамiну D у зiмовы час.

Для фармiравання пругкага зводу ступнi, як i для любой iншай мышачнай функцыi, патрэбная трэнiроўка. Няхай дзiця хоць бы час ад часу ходзiць па каменьчыках, пяску, зямлi, траве — па ўсiм, што прымушае яго ногi пастаянна напружвацца, пераносiць цяжар цела з адной паверхнi на другую, з пяткi на носiк. Дома гэта практыкаванне можна з поспехам рабiць з дапамогай маленькiх кубiкаў, шарыкаў, дробных нявострых цацак, бабовых, карацей кажучы, любых няроўнасцяў падлогi. Пры гэтым малое можа быць у тоўстых шкарпэтках, але не ў абутку (нават на тонкай падэшве).

У дзяцiнстве поўнае вылечванне плоскаступнёвасцi яшчэ цалкам рэальнае. Штодзённую зарадку для «гультаяватых» мышцаў ступняў робяць з дапамогай масажу, кантрасных ванначак i спецыяльнай гiмнастыкi. Па вечарах папесцiце ногi дзiцяцi ў гарачай ванначцы з танiзавальным настоем рамонку, хвойнага экстракту або марской солi. Пагладзьце распараныя ступнi, а потым з сiлай разамнiце вялiкiмi пальцамi або кулаком. Асаблiва энергiчна разамнiце вонкавы край ступнi — менавiта ён павiнен быць самым моцным. Пасля размiнання аблiце ногi халаднаватай вадой або пратрыце кавалачкам лёду.

На спецыяльную гiмнастыку ад плоскаступнёвасцi дзiцяцi давядзецца трацiць не менш як 10 хвiлiн на дзень. Дзе ўзяць гэтыя 10 хвiлiн занятаму школьнiку? Купiце масажны дыванок i пакладзiце яго ў ванным пакоi. Пакуль дзiця ўмываецца i чысцiць зубы, няхай становiцца на дыванок босымi нагамi, прыпаднiмаецца на насках, перакачваецца з наска на пятку, стаiць на вонкавым краi падэшваў.

Комплекс практыкаванняў для ўмацавання мышачна‑ звязачнага апарату ступняў:

1 — зацiснуўшы памiж нагамi мячык, павольна iсцi, стараючыся не ўпусцiць яго;

2 — пакласцi на падлогу палку i прайсцi па ёй бокам, завёўшы рукi за галаву;

3 — качаць па падлозе мяч па чарзе то левай, то правай нагой;

4 — седзячы на крэсле, браць пальцамi ног алоўкi, раскiданыя на падлозе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?