Афіцыйныя асобы Грузіі не будуць запрошаныя ў Маскву для ўдзелу ў святкаванні 65-годдзя Перамогі, заявіла Міністэрства замежных спраў Расіі.
Афіцыйны прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства Расеі Андрэй Несцярэнка патлумачыў гэта адсутнасцю дыпламатычных стасункаў паміж дзвюма краінамі.
Несцярэнка дадаў, што на ўрачыстасцях 9 траўня ў Маскве будуць прысутнічаць чатыры грузінскія ветэраны вайны.





