Чацвёртыя суткі гомельскія вадалазы шукаюць цела рыбака, які патануў у велікодную ноч у рацэ Сож.

Двое мужчын рыбачылі ў Навабеліцкім раёне Гомеля на гумавай лодцы, хаця рыбная лоўля і спуск на ваду лодак зараз забаронены з‑за нерасту.

Каля дзвюх гадзін ночы выявілася, што лодка праколатая. Адзін з браканьераў, які не ўмеў плаваць, каб не патануць, павіс на дрэве, а яго таварыш адправіўся па дапамогу да жыхароў найбліжэйшых вуліц.

Прыкладна праз тры гадзіны рыбак вярнуўся, але сябра на дрэве ўжо не было.

Глыбіня ў гэтым месцы складае каля двух метраў.

Толькі наступным днём выжыўшы рыбак звярнуўся ў таварыства па выратаванні на водах. Ратавальнікі агледзелі дрэва, на якім вісеў яго таварыш, і знайшлі засцежку ад рыбацкага касцюма. Вадалазы абследавалі ўчастак і 7 красавіка знайшлі недалёка ад дрэва штаны патанулага рыбака. Пошукі цела працягваюцца.

Днём 4 красавіка на рацэ Дняпро ў Рагачоўскім раёне рыбак перакуліўся на лодцы. Яго цела таксама пакуль не знайшлі, пошукавыя работы моцна ўскладняе паводка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?