Нарэшце абранае месца для пераезду 2-й клінічнай гарадской бальніцы Мінска.

Яна будзе размяшчацца па вуліцы Энгельса, за дзвесце метраў ад рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.
Там ужо ідзе будаўніцтва двух карпусоў. Замоўцам выступае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва (УКБ) Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Плануецца, што 2-я клініка пераедзе ў новыя карпусы ў 2011 годзе.

Медыцынская ўстанова фактычна аказалася бяздомнай, бо цяперашняе месца знаходжання шпіталя прадалі Аману, які гатовы інвеставаць у будаўніцтва там гатэляў да Чэмпіянату свету па хакеі.

Цікава, што раней у карпусах на Энгельса меркавалася размясціць бальніцу Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.

2-ая гарадская бальніца Мінска

2-ая гарадская бальніца Мінска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?