10 красавіка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава з міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча Радаславам Сікорскім.

Кіраўнік МЗС Беларусі выказаў кіраўніку польскага знешнепалітычнага ведамства глыбокія шчырыя спачуванні ў сувязі з трагедыяй, што напаткала Польшчу — авіякатастрофай пад Смаленскам, у выніку якой разам з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім загінулі польскія дзяржаўныя дзеячы, супрацоўнікі МЗС, у тым ліку намеснік міністра замежных спраў Анджэй Крэмер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?