Адной з галоўных навінаў на «Радыё Брэст» у першай палове суботы 10 красавіка была прэм’ера новага беларускага серыяла. Пра жудасную трагедыю пад Смаленскам — ні слоўца. Натуральна, што пра страшную бяду, якая напаткала нашых заходніх суседзяў на тэрыторыі суседзяў усходніх, мусілі паведаміць усе радыёстанцыі. Але ці не самым першым мусіў адгукнуцца Брэст, размешчаны ў лічаных кіламетрах ад Польшчы. Ажно не. Замест гэтага — пуставатыя перадачкі і песенькі да вечара. Чаму ж маўчала FM-станцыя? Цяжка паверыць, што ў рэдакцыі маглі не ведаць пра гібель прэзідэнта Польшчы і ягонай дэлегацыі. Не далі загаду? Але ці трэба ў такіх выпадках чакаць на чыёсьці рапараджэнне? Няўжо хтосьці паверыць, што слухачам радыё не патрэбная такая інфармацыя? Пытынні, пытанні. Пытанні застаюцца, як і горкі прысмак сораму за саміх сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?