18 красавіка

11.00 – 12.30 – Аглядная экскурсія па Гародні. Экскурсавод Таццяна Касатая.

Месца збору: каля Вітаўта паміж Старым і Новым замкамі

Пад час экскурсіі ўзгадаем гісторыю гродзенскіх замкаў, пройдземся па старадаўняй вуліцы Замкавай, завітаем на былы Рынак (плошчу Савецкую), узновім у памяці вядомыя мясціны вуліц Дамініканскай (вул.Савецкай) і Элізы Ажэшкі, плошчы Тызенгаўза.

14.00 – 15.30 – З гісторыі яўрэйскай Гародні. Экскурсавод Наталля Пасюта.

Месца збору: каля сінагогі на вуліцы Вялікая Траецкая.

Гэта экскурсія дае магчымасць даведацца пра гісторыю яўрэйскай абшчыны Гародні, пра вядомых яўрэяў, мясціны, якія звязаны з яўрэйскай культурай і рэлігіяй.

16.30 – 18.00 – Новы свет: лёс раёна і яго жыхароў. Экскурсавод Таццяна Казак.

Месца збору: каля будынка па адрасе вуліца Валковіча № 1 (корпус аграрнага універсітэта).

Вандроўка па Новым свеце адкрые шмат цікавага і раней невядомага з гісторыі раёна, які размясціўся на прасторы вуліц Валковіча, 1 мая, Дзяржынскага, Міцкевіча, 17 верасня, Астроўскага і інш.

Уваход на экскурсіі вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0