Пад Смаленскам пацярпеў катастрофу самалёт прэзідэнта Польшчы. Усе пасажыры, уключаючы прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонку, загінулі. З месца трагедыі фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

Да месцы трагедыі з'ехаліся прадстаўнікі найбуйнейшых сусветных СМІ, шмат польскіх журналістаў. Самалёт упаў на тэрыторыю вайсковага аэрадрому, пасярод лесу. Журналістаў ад разбітага самалёта аддзяляе бетонная агароджа, таму месца катастрофы не бачна. На тэрыторыю аэрадрома пусцілі толькі рэпарцёраў расійскіх дзяржаўных тэлеканалаў.

Сведкі сцвярджаюць, што самалёт крылом зачапіўся за дрэва.

Труны для загінулых пасажыраў завозілі на аэрадром грузавікамі.

Яраслаў Качыньскі прыехаў на апазнанне брата і ягонай жонкі.

Пашуковыя працы на месцы трагедыі.

Спачуванні калегам: журналісты прыносілі кветкі да машыны польскай тэлевізіі.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА РЭПАРТАЖ АЛЕСЯ ПІЛЕЦКАГА СА СМЛЕНСКУ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру