Прэзідэнт Януковіч абвесціў панядзелак днём жалобы па ахвярах катастрофы самалёта з прэзідэнтам Польшчы. Ён заявіў пра гэта ў часе наведвання пасольства Польшчы.
Кіеўцы прыносяць да пасольства свечкі і кветкі.
Раней трохдзённую жылобу абвесціла Літва. У дзень пахавання жалоба будзе абавязваць у Славаччыне. Жалоба, па рашэнні Дзмітрыя Мядзведзева, абвешчана і ў Расіі. А прэзідэнт Грузіі пасмяротна прысвоіў Леху Качынскаму званне Нацыянальнага героя краіны.





