11 красавіка ў мінскім Палацы спорту адбыліся фінальныя спаборніцтвы 89‑га мужчынскага чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы.

Усяго ў жаночым і мужчынскім спаборніцтвах, якія праходзілі ў сталіцы з 5 красавіка, узялі ўдзел каля 300 спартсменаў з 37 краін.

У фінальных спаборніцтвах атлетаў да 105 кг гонар Беларусі абаранялі барысаўчане: Андрэй Арамнаў і Міхаіл Аўдзееў. За выступленнем алімпійскага чэмпіёна Пекіна на спартыўнай арэне назіралі каля трох з паловай тысяч гледачоў.

Па выніках спаборніцтва Арамнаў упершыню ў кар’еры стаў пераможцам кантынентальнага першынства.

Па суме двух практыкаванняў у катэгорыі да 105 кг беларус падняў 420 кг (195+225). «Серабро» ў расіяніна Дзмітрыя Клокава — 409 кг (185+224), «бронза» ў расіяніна Уладзіміра Смарчкова — 408 кг (193+215).

Чэмпіён пра сваю перамогу гаворыць так: «Я першы раз заваяваў «золата» чэмпіянату Еўропы. Медалі пойдуць у маю калекцыю — яны зробяць яе поўнай. Далей хацелася б устанавіць некалькі сусветных рэкордаў, але крыху не хапіла сіл. Роў балельшчыкаў злёгку збіваў… Аднак самае галоўнае, што сёння я выйграў і абараніць тытул самага моцнага на Зямлі ў сваёй катэгорыі. Гэта мой дзень. Дай бог вам усім здароўя і шчасця!»

Як адзначыў галоўны трэнер беларускіх цяжкаатлетаў Аляксандр Ганчароў, у ходзе чэмпіянату сабраны восем медалёў у суме двоябор’яў — тры залатыя і пяць бронзавых.

«Гэта чарговы поспех і чарговы рэкорд каманды. Я вельмі задаволены, — адзначыў ён. — Перамога Арамнава гаворыць аб тым, што чалавек, які рабіў бы ўсё не так, не ўстаў бы сёння на самую высокую прыступку п’едэстала гонару».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?