Беларусь застаецца адзінай краінай суседкай Польшчы, якая яшчэ не абвясьціла у краіне жалобы пасля авіякатастрофы пад Смаленскам.

На думку старшыні пастаяннай камісіі замежных справаў і сувязях з СНД Сяргея Маскевіча, гэта выклікана тым, што ў Беларусі зараз гэтак званыя доўгія выходныя, заўтра Радаўніца і ўсе установы ўключна з Адміністрацыяй прэзыдэнта не працуюць. Сам Сяргей Маскевіч адзначае, што з боку беларускага парламента і паасобных дэпутатаў былі накіраваныя ў Польшчу словы падтрымкі.

«Адразу наш спікер накіраваў свае спачуванні спікеру парламента і сената. Акрамя таго, мой калега ў Мінску наведаў пасольства, выказаў спачуванні ад імя двух старшынь камісій савета рэспублікі і ад мяне. Я наведаў кансулят у Гродне і таксама выказаў свае спачуванні.

Адносна Дня жалобы тут я не магу сказаць, тут сфера прэзідэнта, але я лічу, што гэта было б вельмі добра. Прэзідэнт прымае гэтыя рашэнні.
Ведаю, што акрамя таго, што ён выказаў свае спачуванні, даў даручэнні, каб стварылі ўсе ўмовы безвізавага праезду праз тэрыторыю Беларусі», — зазначыў С.Маскевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?