«Нашы суседзі, палякі, перажываюць вялікую трагедыю. У авіякатастрофе загінулі лепшыя прадстаўнікі палітычнай, вайсковай, інтэлектуальнай і грамадскай эліты краіны на чале з прэзідэнтам Лехам Качынскім. Усе суседзі Польшчы, у тым ліку Расія і Украіна, абвесцілі нацыянальную жалобу ў сувязі з гэтым.

Па ўсіх нормах чалавечнасці і добрасуседства Беларусь павінна далучыцца да жалобы.

Заклікаю беларусаў добрай волі прадэманстраваць польскаму народу свае спачуванні і спагаду.

Заклікаю беларускія ўлады аб’явіць дзень агульнанацыянальнай жалобы ў знак салідарнасці з польскім народам і ўсёй Еўропай», — піша лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч у сваім звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?