З 14 па 17 красавіка ў рамках першага Тыдня Лівана ў Мінску пройдзе нацыянальная выстава‑кірмаш Лівана.
Мерапрыемства адбудзецца ў нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа».

Арганізатарамі Тыдня Лівана ў Мінску і выставы выступілі шэраг міністэрстваў Лівана, ліванскае консульства ў Беларусі і міжнародная банкаўска‑фінансавая група «Франсабанк».

Удзел у выставе возьмуць каля 50 экспанентаў, сярод якіх прадстаўнікі харчовай, папяровай і мэблевай прамысловасці, гасцінічна‑турыстычнага бізнесу, банкаў і агенцтваў нерухомасці, вытворцаў адзення, аксесуараў і касметыкі. Акрамя таго, на выставе будуць прадстаўлены традыцыйныя ліванскія рамёствы — мазаіка з каменя, ручное шыццё, майстэрня сярэбраных спраў, кірмаш прыпраў і спецый.

У рамках выставы адбудуцца выступленні ліванскага ансамбля народнага танца, дэгустацыя нацыянальных він, паказ ліванскай моды.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?