Але ўжо васемнаццаць гадоў пісьменніка няма сярод нас.

Нарадзіўся Карпюк на Беласточчыне. Падчас Другой сусветнай вайны ўваходзіў у склад савецкай падпольнай дыверсійнай групы. Пасля адной з дыверсій немцы зняволілі яго ў канцлагеры. Адтуль ён збег ды пайшоў у партызаны.

Пасля вайны скончыў аддзяленне англійскай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута. У літаратуры дэбютаваў у 1953 годзе аповесцю «У адным інстытуце», за якую яго адразу і прынялі ў Саюз пісьменнікаў.

Выкладаў у Гродзенскім педінстытуце, у абласной газеце «Гродзенская праўда» працаваў разам з Васілём Быкавым.

У 1969 годзе старшыня КДБ Андропаў накіраваў у ЦК КПСС сакрэтны ліст, у якім паведамляў, што «рыхтуюцца мерапрыемства, скіраваныя на прадухіленне магчымых варожых акцый» з боку Карпюка. Звязана гэта было з тым, што ён падтрымліваў кантакты ў савецкімі дэсідэнтамі, распаўсюджваў забароненую літаратуру, вакол яго гуртавалася вольнадумная інтэлігенцыя. І ў 1972 годзе пісьменніка абвінавацілі ў нацыяналізме, за што выключылі ў партыі. Супрацоўнікі КДБ фальсіфікавалі лагерныя дакументы Аляксея Карпюка. Атрымлівалася, што немцы плацілі яму грошы за супрацоўніцта. Толькі асабістая сустрэча з Машэравым дазволіла спыніць цкаванне пісьменніка.

Аляксею Карпюку належаць кнігі прозы «Дзве сасны», «Данута», «Вершалінскі рай»… За кнігу «Сучасны канфлікт» атрымаў прэмію імя Івана Мележа. У 2007 годзе ў серыі «Беларускім кнігазбор» выйшаў том выбраных твораў. А пазалетась «Гарадзенская бібліятэка» выдала кнігу яго эсэ, апавяданняў і дзённікаў «Развітанне з ілюзіямі».

Глядзі таксама:

Дакументальны фільм «Мой Аляксей»

Успаміны Дануты Бічэль пра А. Карпюка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?