Міністр культуры Павал Латушка прапануе абавязаць тэлеканалы паказваць 20-25 адсоткаў беларускага кіно. «Мы хочам, каб тэлеканалы падключыліся да стварэння фільмаў, укладвалі ў іх грошы», — кажа в.а. дырэктара дэпартамента па кінематаграфіі Андрэй Бычкоў. Апаненты чыноўнікаў наракаюць, што такая колькасць часам не зусім якаснага і не надта гледзішчнага айчыннага кіно выкліча ў беларускай публікі толькі адрынанне.

25% нашага — гэта добра ці кепска? Адказвае аўтар сцэнароў да стужках «Містэрыі. Акупацыя» і «Масакра» Аляксандр Качан.

«Наша Ніва»: Як вы ставіцеся да заяваў афіцыйных асобаў з міністэрства культуры, каб кожны чацвёрты-пяты фільм на беларускіх каналах быў айчыннай вытворчасці?

Аляксандр Качан: Станоўча. Кіно патрэбны гледачы. І калі іх кола пашыраецца, дык я толькі за. Адно патрабаванне, каб новыя фільмы, якія будуць здымацца, былі на належным мастацкім узроўні. Каб іх рабілі не адно абы засвоіць грошы. І ў гэтай справе шмат чаго будзе залежыць ад дзяржавы: у нашай краіне ў галіне кінамастацтва вырашае па-ранейшаму яна: каго зрабіць запатрабаваным, а каго — не.

«НН»: А ці распараджэнне па павялічэнні колькасці айчынных фільмаў на тэлеканалах павялічэнню фільмаў дадасць фільмаў знятых па беларускай тэматыцы, і ці пабольшае беларускай мовы на экране?

АК: Нейкія зрухі ёсць ужо і цяпер, то бок пакуль такога распараджэння яшчэ не прынятае. Павялічылася колькасць сцэнароў на чыста беларускую тэматыку. Што да беларускай мовы, дык на маю думку беларускую мову ў сучасных гарадскіх дыялогах будзе гучаць не вельмі натуральна, я не надта гэта падтрымліваю, але ў гістарычных фільмах, вядома, тут трэба зрабіць, каб мова гучала напоўніцу.

«НН»: Колькі гадоў таму расійцы зрабілі тое самае, заабавязалі тэлеканалы паказваць айчыннае, і па каторым часе расейскія серыялы выцеснілі замежныя.

АК: У галіне серыялаў я бы не быў такі адназначны. Так, у Расіі гэта дало працу расійскім рэжысёрам і акторам. Але з іншага боку моцна знізіўся мастацкі ўзровень гэтых серыялаў. У дадатак, цяпер, калі рэжысёр здымае мастацкі фільм, дык пад уплывам серыялаў, аўтаматычна паніжаецца узровень яго прэтэнзіяў на якаснае кіно.

«НН»: Сп-р Аляксандр, вы стала жывяце ва Ўкраіне, бачыце тамтэйшы кінапрацэс зблізку, а што адбываецца з мастацкім кіно ва Ўкраіне?

АК: Пры ўсім нацыянальным пафасе, які пануе тут, мастацкае кіно Ўкраіны да жалю знаходзіцца ў занядбаным стане. Можа, быць яшчэ горшым стане, чым у Беларусі. Адна з прычынаў: дзяржава робіць стаўку на старых рэжысёраў, пік патэнцыялу якіх даўно вычарпаны. Таму, гледзячы на ўкраінцаў, хачу сказаць, што мала быць нацыянальна свядамым кінематаграфістам, трэба быць яшчэ і прафесіяналам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
01.04.2004 / 14:29
>>>>Што да беларускай мовы, дык на маю думку беларускую мову ў сучасных гарадскіх дыялогах будзе гучаць не вельмі натуральна Ну што я магу сказаць... Проста лаяцца ня хочацца. Менавіта даючы людзям паттэрны для штодзённага ўжытку цераз фільмы вы тым самым пашырыце ўжытак мовы. Павінен быць сленг, лаянка, каханьне па-беларуску, хто ў каго спусьціў, хто каму ў мызу даў і г.д. Але ў нас-жа адны адумыслоўцы. Зрабіце з мовы музэйны экспанат, тут і фільмаў ня трэба, яна гэтым і так ужо амаль ёсьць. З такімі беларуса-фобамі толькі беларусізацыю рабіць.
0
Каментатар / Адказаць
13.03.1985 / 05:07
Яны штосьці дзіўнае разумеюць пад Беларускім.
0
Каментатар / Адказаць
13.02.2016 / 09:35
не магу цалкам пагадзіцца, але ж Вы маеце рацыю. вунь нават "мурку" па-беларуску перапяялі - і народ сьпяваў цягам тыдня яе (а паказалі ж адзін раз!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру