У прыёмнай шэф-рэдактара выдання Святланы Калінкінай.

У прыёмнай шэф-рэдактара выдання Святланы Калінкінай.

Крайняя злева першы сакратар мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Алена Хадыка. Здымкі  «Народная воля»

Крайняя злева першы сакратар мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Алена Хадыка. Здымкі «Народная воля»

12 сябраў праўладнай арганізацыі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пікетавалі 14 красавіка рэдакцыю «Народнай волі».

Як і тыдзень таму паказное незадавальненне пікетоўшчыкаў выклікаў перадрук у недзяржаўнай газеце кнігі Іллі Копыла «Нябышына», дзе распавядаецца пра дзейнасць савецкіх партызан у Бягомльскім раёне ў часе нямецкай акупацыі.

Тыдзень таму аналагічны пікет зладзіла мінская гарадская арганізацыя ветэранаў вайны.

БРСМаўцы трымалі ў руках плакаты: «Они победили! Вы врёте!», «Народная ли? Воля ли?».
Ва ўсіх на пінжаках і куртках былі прышпіленыя георгіеўскія стужкі.

Пікет ладзіла мінская гарадская арганізацыя БРСМ пад кіраўніцтвам першага сакратара Алены Хадыкі, якая заявіла падчас акцыі: «К нам тут ветераны приходят, плачут».

Маладзёны з БРСМ наведалі шэф‑рэдактара выдання Святлану Калінкіну, якая зазначыла, што заўвагі ветэранаў прынятыя да ведама і, магчыма, у найбліжэйшых нумарах ветэранам будзе прадастаўлена слова на бачынах выдання.

БРСМаўцы падчас пікета раздавалі кнігу «Памяць. Мінск» з прымацаванай цыдулкай «Освежите память».

Ілля Копыл у сваёй кнізе пісаў пра Бягомльскі раён.

Цікава, хто прыдзе наступны пікетаваць «Народную волю»?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?