Беларусь на жалобным мерапрыемстве, запланаваным на 18-га красавіка, будзе прадстаўляць старшыня савету рэспублікі нацыянальнага сходу Барыс Батура.
Нагадаем, што пахаванне Леха і Марыі Качынскіх адбудзецца ў Кракаве. Жаданне прысутнічаць на жалобнай цырымоніі ўжо выказалі прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, канцлер Германіі Ангела Маркель і шэраг іншых кіраўнікоў дзяржаў і урадаў.