14 красавіка з Мазырскай вайсковай часткі быў звольнены палітрэкрут Франак Вячорка.
«Мне спатрэбілася 15 месяцаў, каб даказаць незаконнасць прызыву. Увесь сакавік я знаходзіўся на абследаванні, якое пацвердзіла маю хваробу сэрца», — кажа дэмбель.

«У іх не было магчымасці адкруціцца. Цяпер я лічу сваім абавязкам змагацца за правы іншых палітпрызыўнікоў — Цянюты, Скрабца, Краўчэні.

З войска я выходжу пераможцам. Дзякуючы мне, яно стала крышку іншым. З’явіліся статуты на беларускай мове, пашырыліся правы салдатаў. Я быў салдацкім адвакатам, і мне здаецца годна нёс свой крыж», — працягвае Ф.Вячорка.

Франак кажа, што ўжо заўтра вяртаецца ў Мазыр, каб весці перадвыбарчую агітацыю. «Я вярнуўся з войска іншым чалавекам. Але мае прынцыпы не змяніліся. І я прагну кінуцца ў змаганне з падвоенай энергіяй. Мне хочацца палітычнай дзейнасці, працы з людзьмі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?