У Маладзечне 14 красавіка ў цэнтральную раённую бальніцу з прыкметамі атручэння парай вадкага хлору былі шпіталізаваны мясцовая жыхарка і яе госці — пляменніца з дачкой.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, уцечка вадкага хлору адбылася на суседнім участку, дзе адразной машынкай быў разрэзаны 40‑літровы металічны балон з атрутай. Яшчэ адзін такі ж балон пазней знайшлі ў суседскім гаражы.





