Такое меркаванне выказаў у чацвер у час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко.

«Я праціўнік ўвядзення ў Беларусі страхавой медыцыны, бо на прыкладзе Расіі і іншых краін мы бачым, што яна яшчэ не адбылася, ‑‑ сказаў міністр. ‑‑ Адыходзяць вялікія грашовыя патокі на ўтрыманне гэтых страхавых кампаній, на непатрэбныя рэчы. Акрамя таго, мы яшчэ не гатовыя ў фінансавым плане».

У той жа час, па словах Васіля Жарко, у будучыні трэба шукаць новыя шляхі развіцця галіны, паколькі яна вельмі затратная, а з укараненнем у практыку высокіх тэхналогій бюджэт давядзецца ўсё больш папаўняць за кошт іншых крыніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?