У Пружанскім раёне 15 красавіку ў выніку крушэння дэльтаплана загінуў адзін чалавек, другі атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Як паведаміў намеснік брэсцкага транспартнага пракурора Віктар Строк, які знаходзіцца на месцы здарэння, аварыя адбылася прыблізна ў 10.40 каля вёскі Вялікія Якавічы (на адлегласці прыкладна 3 км ад Пружан) пры правядзенні вучэбна‑трэніровачных палётаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі,

дэльтаплан упаў з вышыні 80‑100 метраў.

Загінуў камандзір судна 1964 года нараджэння, другі дэльтапланерыст — 1959 года нараджэння — атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу. Дэльтаплан належыць ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс».

Праверку па факце крушэння дэльтаплана праводзіць Брэсцкая транспартная пракуратура.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?