Ваеннаслужачыя Паветрана‑дэсантных войскаў Расіі возьмуць удзел ва ўрачыстасцях, якія пройдуць у Брэсце 9 мая ў азнаменаванне 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Як паведаміла ўпраўленне прэс‑службы і інфармацыі Міністэрства абароны РФ, расійскую армію на ваенным парадзе на плошчы цырыманіялаў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкай крэпасць‑герой» і цэнтральных вуліцах Брэста будуць прадстаўляць 85 ваеннаслужачых 104‑га гвардзейскага дэсантна‑штурмавога Чырванасцяжнага палка 76‑й гвардзейскай дэсантна‑штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі. Гэтае злучэнне дыслакавана ў Пскове.

Дэсантнікі прыбудуць у Брэст 8 мая са сваёй штатнай стралковай зброяй. Форма адзення на парадзе будзе палявая.

Перавозка асабовага складу параднага разліку будзе арганізаваная чыгуначным транспартам. Ад’езд назад запланаваны на 9 мая.

Плануецца, што беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у парадзе 9 мая на Чырвонай плошчы ў Маскве. Аднак, як паведамілі ў прэс‑службе Міністэрства абароны, загаду кіраўніка ваеннага ведамства, якім павінен быць вызначаны склад параднага разліку, яшчэ не было. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Маскву адправяцца каля 70 ваеннаслужачых 5‑й брыгады спецыяльнага прызначэння (Мар’іна Горка, Мінская вобласць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?