Фота forum.onliner.by

Фота forum.onliner.by

Раніцай 16 красавіка ў Мінску ратавальнікі патушылі пажар, які ўзнік у маторным адсеку маршрутнага таксі, паведаміў прэс‑сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Гэта адбылося насупраць дома № 36 па вуліцы Сурганава ў Мінску.

Паводле звестак МНС, пацярпелых няма. У маршрутцы знаходзілася 14 чалавек, якія пакінулі транспартны сродак самастойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?