Нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі ў першым квартале 2010 года зьнізіла аб’ём вытворчасці на 40,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Вытворчасць аўтамабільнага бензіна знізілася на 25,8%, дызельнага паліва — на 33,7%, топачнага мазуту — на 39,9%, пячнога бытавога паліва — на 32,5%.

Аб’ём здабычы нафты ў Беларусі ў студзені — сакавіку склаў 415,9 тысячы тон — на 2 % менш, чым ў першым квартале 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?