Мае пажэжынцы, а таксама шматлікія берасцейцы, якія ў свой час аблюбавалі Пажэжынскае возера, надта заклапочаны, што пасля працяглае зімовае задухі ў возеры загінулі вялізныя карпы і карасі, акунь ды іншая рыбная драбяза. Справа, як аказалася ў тым, што яшчэ з мінулага году ля возера красавалася табліца, дзе чорным па беламу было напісана, што ўсякая лоўля рыбы строга забаронена. А зімою гэтае папярэджанне спрацавала адмоўна. Рыбы аніхто не лавіў, з задухаю рыба сама не справілася. Па просьбе вяскоўцаў я пазваніў у абласную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, дзе мне на мой клопат адказалі, што пра прыкрую сітуацыю на Пажэжынскім возеры ў інспекцыі ведаюць. Больш таго, параілі мне звярнуцца да старшыні Велікарыцкага сельсавета з пытаннем — чаго загінула рыба ў возера? — бо штучны вадаём знаходзіцца ў межах населенага пункта і што менавіта старшыня сельскага Савета не парупіўся ў зімовы час сагітаваць колькі местачкоўцаў для прабіцця продухаў на воднай роўнядзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?