Выйшла ў свет кніга «Дзеянні Святых Апосталаў» у перакладзе на беларускую мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Гэта ўжо 5‑я кніга серыі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» з паралельнымі тэкстамі на чатырох мовах: грэцкай, царкоўнаславянскай, рускай і беларускай.

Нагадаем, што першыя чатыры кнігі гэтай серыі выдаваліся ў такой паслядоўнасці: Святое Евангелле паводле Матфея (1991 г.), Святое Евангелле паводле Марка (1999 г.), Святое Евангелле паводле Лукі (2002 г.), Святое Евангелле паводле Іаана (2005 г.). Пазнаёміцца з выданнем можна ў кніжнай лаўцы Свята‑Петра‑Паўлаўскага сабора (Мінск, вул. Ракаўская, 4).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?