24 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава іконаў «Святыя заступнікі ў праваслаўнай іканапісі XVI-XIXстст.»
з калекцыі Яраслаўскага мастацкага музея і Нацыянальнага мастацкага музея, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта і яго 32-гадоваму служэнню на беларускай зямлі.

На выставе будуць прадстаўленыя 33 іконы XVI-XIX стагоддзяў з калекцыі Яраслаўскага мастацкага музея, прысвечаныя іканаграфіі двух самых шанаваных у праваслаўі свяціцеляў, архіепіскапаў Міколы Мірлікійскага і Іанна Златаўста. Частка гэтых ікон паходзіць з храмаў Яраслаўля і была вядома Івану Вахрамееву, прадзеду Мітрапаліта Філарэта. Дапаўняюць выстаўку 4 беларускія іконы, адна з якіх «Прарокі Ісайя і Іерэмія» 30-х гадоў XVIII стагоддзя з Успенскага сабора Жыровічскага манастыра, якая была перададзена ў ліку 8 ікон у калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея пры актыўным садзеянні Мітрапаліта Філарэта ў 2009 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?