Аляксандр Лукашэнка лічыць прымальнымі тэмпы правядзення пасяўных работ, але патрабуе павышэння іх якасці. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння ў час наведвання СВК «Грыцкевічы» ў Нясвіжскім раёне.

Як праінфармаваў кіраўніка дзяржавы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра, цяпер пасеяна яравых культур на 81% запланаваных да сяўбы плошчаў. Ужо завершаны работы ў Брэсцкай вобласці, завяршаюцца ў Гродзенскай і Гомельскай, каля 10% засталося засеяць у Мінскай вобласці. Акрамя таго, пасеяна 44% цукровых буракоў, 15% кукурузы. Паводле слоў міністра, пасяўная ідзе ў штатным рэжыме, сур’ёзных праблем няма, і ў цэлым кампанія будзе завершана ў адпаведнасці з графікам.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што неабходна акцэнтаваць увагу на якасці правядзення пасяўных работ. У прыватнасці, трэба дасяваць тыя ўчасткі, дзе доўга стаяла вада. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на неабходнасць падсеву ўчасткаў азімых там, дзе гэта патрабуецца. «Палі трэба прыводзіць у парадак», — сказаў ён.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?