Лідэры Аб’яднаных дэмакратычных сілаў здзяйсняюць паездку па Чарнобыльскай зоне. Кіраўнікі АГП Анатоль Лябедзька і Яраслаў Раманчук, а таксама лідэр Партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін плануюць наведаць тры «чарнобыльскія» раёны.

Карэспандэнтдатэлефанаваўся Анатолю Лябедзьку, калі апазіцыянеры былі на дарозе ў Хойнікі:

Лябедзька: «Гэта ўжо другі год запар 26‑га мы выязджаем непасрэдна ў «зону», каб атрымаць інфармацыю, як кажуць, непасрэдна з першых рук і першых вуснаў… Аддадзім даніну памяці тым, хто пацярпеў ад гэтай катастрофы. Дзе мажліва — там раздамо спецыяльны выпуск газеты «Товарищ», прысвечаны Чарнобылю».

Таксама па чарнобыльскіх вёсках пачалі паездкі і актывісты Партыі БНФ. Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч, у суботу фронтаўцы наведалі Магілёўшчыну, а сёння збіраюцца праехаць па Гомельшчыне, па трасе Брагін‑Хойнікі.

Янукевіч: «Папярэдне ў нас такія планы — праехаць уздоўж дарогі Брагін‑Хойнікі. Там у вёсках старыя людзі, і ім нейкі хлеб, можа, цукеркі ці якой садавіны прывезці — гэта таксама ўжо добра. Вось мы гэта плануем. Ну, а таксама спецвыпуск «Навінаў БНФ», прысвечаных менавіта тэме наступстваў Чарнобылю. У гэтую паездку будзе менш людзей, чым па Магілёўшчыне — я думаю, што 4‑5 чалавек».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?