Беларускаму фрыстайлісту Антону Кушніру ўручаны Вялікі хрустальны глобус пераможцы Кубка свету‑2009/10. Цырымонія прайшла 26 красавіка ў мінскай ратушы з удзелам каардынатара па фрыстайле тэхнічнага камітэта Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту Джозефа Фіцжэральда, в.а. старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, кіраўнікоў НАК, Мінспорту і БФСТ «Дынама».

Уручаючы кубак, Фіцжэральд заявіў, што гэты трафей з’яўляецца заслугай спартсмена, урада і спартыўнай грамадскасці краіны.

Кушнір атрымаў таксама ганаровую грамату Мінгарвыканкама і канверт, у якім, паводле слоў Ладуцькі, «невялікая прэмія, у большай ступені сімвалічная».

У слове ў адказ спартсмен адзначыў, што пасля Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы, дзе ён не трапіў у фінал, яму было «не вельмі лёгка». «Учора прыехаў з адпачынку, добра адпачылі, аднавіліся, з панядзелка пачынаем трэніроўкі, будзем дасягаць новых мэтаў», — сказаў Кушнір.

У гутарцы з журналістамі фрыстайліст паведаміў, што адпачываў на Кубе, няўдача на Алімпійскіх гульнях «ужо ўтрэслася». «Гэта трэба было прайсці. Трэба больш сур’ёзна ставіцца да інвентару, правяраць самому. Вельмі добра быў гатовы фізічна, але адбыўся мінімальны збой з гэтай лыжай», — сказаў Кушнір.

Адказваючы на пытанне, ці няма ў яго жадання памяняць кубак свету на алімпійскі медаль, спартсмен адзначыў: «Кубак мне дарагі, а медаль, думаю, будзе. Мой прынцып — не пакідаць незавершаных спраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?