У Тэатры юнага гледача пасаду мастацкага кіраўніка заняў купалавец Уладзімір Савіцкі. Новага прызначэння чакалі з асаблівай увагай пасля скандалу са звальненнем галоўнага рэжысёра Наталлі Башавай.

Уладзімір Савіцкі.

Уладзімір Савіцкі.

«Варыянты былі, нават не адзін. Але сталася так. Гэта не толькі мой выбар. Міністэрства культуры, упраўленне культуры Мінгарвыканкама прымае ўдзел у выбары. Проста так гэта не вырашаецца. Мне падаецца, што гэта здольны чалавек. Ён зможа змяніць сітуацыю, якая

Уладзімір Савіцкі нарадзіўся ў 1960 г. у Баранавічах. Скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1993-2010 працаваў рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Паставіў больш за 30 спектакляў («Вечны Фама» Ф.Дастаеўскага, «Пігмаліён» Б.Шоу, «Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Барчшэўскага, «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У. Караткевіча).

склалася ў тэатры», — адзначыў дырэктар ТЮГа Юрый Кулік.

30 сакавіка ў галоўнага рэжысёра Наталлі Башавай скончыўся кантракт. Дырэктар не стаў яго падаўжаць. Частка акцёраў тады падпісала адкрыты ліст да Аляксандра Лакашэнкі, у якім прасіла не дапусціць неабгрунтаванага звальнення калегі. Але гэта не прывяло да чакаемых вынікаў.

Наталля Башава дванаццаць гадоў адпрацавала ў ТЮГу, сем з якіх на пасадзе галоўнага рэжысёра. Пасля звальнення працуе мастацкім кіраўніком духоўна-асветніцкага цэнтра «Спадарожнік хрысціяніна» пры выдавецтве Беларускага экзархату. Ад каментарыяў наконт новага прызначэння ў ТЮГу яна ўстрымліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?