Пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска 26 красавіка распачала справу па ч. 1 арт. 13 КК і ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства) у дачыненні да 39‑гадовага мінчаніна, маляра аднаго са сталічных прадпрыемстваў.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, падазроны заказаў забойства сваёй 41‑гадовай жонкі за 5 тыс. даляраў. Устаноўлена, што ў пачатку сакавіка

паміж мужам і жонкай узнікла сур’ёзная сварка, пасля чаго жонка прапанавала развесціся і раздзяліць маёмасць.

Следства мяркуе, што менавіта гэта падштурхнула мужа заказаць забойства. Знайсці выканаўцу дапамог сваяк падазронага.

Кілеру было перададзена фота патэнцыяльнай ахвяры і інфармацыя, дзе і калі яна бывае. Заказчык і выканаўца дамовіліся аб спосабе забойства — пры дапамозе нажа. Пасля гэтага інфармацыя аб замаху трапіла ў праваахоўныя органы.

Забойства ўдалося прадухіліць, заказчык быў затрыманы пры перадачы грошай выканаўцу за нібыта выкананую работу.

Крымінальная справа распачата па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?