Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу пераменных напрамкаў 3—8 м/с, днём паўночна‑заходні 5—10, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 4—9°С, днём плюс 10—16°С.

У Мінску 28 красавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу часам дождж, днём невялікі кароткачасовы дождж. Вецер ноччу пераменных напрамкаў 3—8 м/с, днём паўночна‑заходні 5—10, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°С,

днём плюс 13—15°С.

У наступныя двое сутак, 29—30 красавіка, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 29 красавіка раніцай і днём па поўначы рэспублікі невялікія дажджы. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0, плюс 7°С, па паўночным усходзе да мінус 3°С;

днём плюс 9—16°С, у паўднёва‑заходніх раёнах да плюс 20°С.

30 красавіка ноччу пераважна без ападкаў, днём па паўночна‑заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 6—11 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—10°С,

днём плюс 15—22°С, па поўдні да плюс 25°С.

У Мінску 29 красавіка воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 13—15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?